Навіны

Марыну Адамовіч арыштавалі на 15 сутак

Рашэнне вынес суд Заводскага раёна Мінска.

Жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч арыштаваная на 15 сутак, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”. Сёння прайшоў суд па арт.19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Рашэнне вынес суд Заводскага раёна Мінска.

Нагадаем, паводле інфармацыі праваабаронцаў, 23 студзеня як мінімум 84 чалавекі сутыкнуліся з візітамі сілавікоў. Некаторых затрымалі, некаторых адпусцілі пасля ператрусу. Сярод затрыманых – Марына Адамовіч, віцебскі актывіст Барыс Хамайда, былая журналістка Catholic.by Аксана Ючковіч.

Праваабаронцы паведамляюць, што ў пастановах сілавікоў фігуруюць артыкулы за «фінансаванне» і «ўдзел у экстрэмісцкіх фармаваннях».