2020Відэа

23-га верасня ў жодзінскай турме радыё зранку не працавала

Верагодна, каб захаваць у тайне ад шчаслівага народа радасную падзею — інагурацыю ўсенародна абранага.

Уключылася каля 15-ці і пачало круціць інагурацыю. Ну, каб народ узрадаваўся. А каб гэту радасць замацаваць, запіс гэты пачалі круціць кожны дзень. Ізноў жа — магутны выхаваўчы эфект прадбачыўся. Тым больш, што ў Жодзіна, амаль бесперапынна, апроч мацёрых неперавыхоўваемых злачынцаў, такіх, як Мікола Статкевіч, знаходзіцца пад чатыры сотні часова, на думку адміністрацыі, аступіўшыхся парушальнікаў парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

Верагодна, іх утрымліваюць нават у адным корпусе, каб два разы не ўставаць, як кажуць. Каб набіраліся вопыту )

Гэта я да чаго? Народ і безнадзейны і не вельмі такіх выхаваўчых момантаў не «зацаніў» і пачаў выказваць сваю незадаволенасць у даступнай форме.

Тэхнічна падкаваныя альбо тыя, хто вызнае правіла «супраць лома няма прыёма, акрамя іншага лома» вырашылі праблему проста — ломам. То бок, фізічным спыненнем «вяшчання».

А нашы пяшчотныя дзяўчаты пад час трансляцыі пачыналі хлопаць у ладкі, выхлопваючы рытмам «Жы—ве — Бе-ла-русь».

Карацей, больш ужо трансляцыю самакаранацыі самазванца ў Жодзіна не круцяць.

Смяюся.

Марына Адамовіч, facebook.com

YouTube player