Дзень народзінаў за кратамі [12.08.2012]
Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці правялі акцыю салідарнасці з Міколам Статкевічам і іншымі беларускімі палітвязнямі. На пляцоўцы каля Камароўскага рынка сталіцы адбыўся агульны пікет па зборы подпісаў за дэмакратычных кандыдатаў, якія высоўваюцца па акругах Менска пры падтрымцы грамадзянскай кампаніі «Кажы праўду!» і рухі «За Волю». Акцыя праходзіла пад дэвізам «З днём нараджэння, Мікалай!».
У паштовых скрынях мінчукі знаходзілі віншавальныя паштоўкі да Дня народзінаў Мікалая Статкевіча.
У дзень народзінаў палітвязьня на некалькіх дамах па вуліцы Камуністычнай у Менску зьявіліся трафарэтныя графіці-шыльды “вуліца Статкевіча”.
У Магілёве позна ўвечары 12 ліпеня паплечнікі палітвязьня, экс-кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча адзначылі ягоны дзень народзінаў салютам ля турмы №4, дзе ўтрымліваецца палітык.
У Менску з’явілася расцяжка з патрабаваннем вызвалення палітвязня.



