Навіны

Мікалай Дзядок асуджаны на 1 год і 3 дні калоніі строгага рэжыму

26 лютага 2015 года ў магілёўскай турме № 4 судзілі  палітвязьня Мікалая Дзядка.

Яму падоўжылі тэрмін зьняволеньня на адзін год.

Адбылося гэта за тры дні да вызвалення па першым прысудзе.

Дзядку выставілі абвінавачванне па 16 эпізодах парушэння турэмнага рэжыму. Большасць зь іх — знаходжаньне ў спартовых штанах або бяз майкі.

Пракурор прасіла для палітвязня максімальна магчымага падаўжэння тэрміну — 1 год. Судзьдзя Ленінскага суду Магілёва Ігар Шведаў цалкам задаволіў патрабаванне пракурора і асудзіў Мікалая Дзядка да году зняволення за “злоснае непадпарадкванне адміністрацыі”. Да тэрміну дадалі 3 дні, якія засталіося Мікалаю адбываць па папярэдняму прысуду.

Трэццяга сакавіка Мікалай павінен быў выйсці на свабоду пасля чатырох гадоў зняволення…