Навіны

Мікалай Статкевіч: Беларуская выбарчая сістэма — самая дасканалая…

«Беларуская выбарчая сістэма — самая дасканалая. Яна можа абыходзіцца без выбаршчыкаў. Яны ёй нават замінаюць«, — сказаў кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч пад час сустрэчы з апостальскім нунцыем арцыбіскупам Клаўдзіа Гуджэроці.

Палітвязень паведаміў падрабязнасці візіту апостальскага нунцыя.

За дзень да візіту нунцыя адміністрацыя цікавілася яго веравызнаннем, хаця да гэтага ад Вялікадня яму адмаўлялася ў сустрэчы з праваслаўным святаром, які наведвае турму кожны тыдзень. Аб гэтым Мікалай Статкевіч распавёў нунцыю, які абяцаў расказаць пра гэта Філарэту.

«Сам нунцый — чалавек прыязны і з пачуццём гумару. Перадаваў прывітанне ад Папы и казаў што той моліцца і за мяне. … Казаў, што будзе бачыць Папу праз тыдзень і … перапытваў, што перадаць яму. […] Я прасіў падзякаваць».

Акрамя таго, Мікалай Статкевіч расказаў нунцыю пра спробы яго «падпісаць» і патлумачыў, чаму гэтага не зробіць. «Яшчэ папрасіў перадаць, што не толькі асобы, але і дзяржавы павінны захоўваць вернасць прынцыпам, у тым ліку, і ўмовам, вылучаным імі год назад». Акрамя таго, палітвязень «паўтарыў  […]  частку майго апошняга слова і ў перакладзе выразна пачуў слова banditoУлыбаюсь«.

А яшчэ яму ўпершыню ўдалося пабачыць траву і дрэвы, няхай сабе і праз вакно, бо сустрэча адбывалася ў кабінеце начальніка турмы…