Грамадская акцыя

Мікалай Статкевіч: Беларусы, не будзьце «терпилами»

Лідар апазіцыі заклікае беларусаў выйсці сёння а 18.00 на Кастрычніцкую плошчу Менска і патрабаваць новых свабодных выбараў. #ВярніВыбары

«Гэта акцыя за сапраўдныя выбары. Калі мы не зможам іх атрымаць у найбліжэйшыя гады, нашу краіну чакае сумная доля. Эканамічная мадэль настолькі дзіравая, што ў наступным годзе жыццё будзе значна горшым.

У турэмнай лексіцы ёсць слова «терпила». Гаворка ідзе пра мужчын, якія не могуць сябе абараніць, не могуць адстаяць свае правы, калі іх крыўдзяць, яны толькі бягуць скардзіцца. Беларусы, давайце не будзем «терпилами». Не бойцеся, у іх няма грошай, каб нас разганяць. Прыходзьце на акцыю а 18:00 на Плошчу», – сказаў Статкевіч «Белсату».