Мікалай Статкевіч: Канцэрты павінны ладзіць менеджары, а не палітыкі

Канцэрты да Дня Волі павінны ладзіць прафесійныя культурныя менеджары, а не палітыкі.

Гэтак мяркуе лідар партыі „Народная Грамада”, сустаршыня Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалай Статкевіч:

– Функцыя палітыка ў несвабоднай краіне – гэта змагацца за вызваленне краіны. Мы дадзім магчымасць, калі атрымаецца, культурным менеджарам і палітыкам па сумяшчальніцтву, зрабіць гэты канцэрт. Хаця шкада будзе, калі яны адціснуць ад гэтай справы сапраўдных культурных менеджараў: Белавуса, Пальчыса, Матольку.

У Менску мітынг-канцэрт з нагоды 102-х угодкаў з моманту абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі адбудзецца 22 сакавіка. Час і месца яшчэ вызначаюцца. У Аргкамітэце прымаюць удзел сябры партыяў БСДП, АГП, БХД і Руху “За Свабоду”.

У Гародні Дзень Волі плануецца правесці 21 сакавіка ў Каложскім парку.

Беларускае Радыё Рацыя