Актуальна

Мікалай Статкевіч: Мы будзем рыхтавацца да Плошчы і змагацца за перамогу

Палітык адзначыў, што беларускай апазіцыі варта выходзіць да людзей падчас «выбарчай кампаніі» ў 2016 годзе«Але як потым выглядаць у вачах людзей, калі паўдзельнічалі, вам намалявалі смешныя лічбы, – і што?» – адзначыў Мікалай Статкевіч. 

Самае галоўнае для дэмакратаў – гэта захаваць павагу, лічыць былы палітычны вязень. «Мырыхтуемся да «выбараў» у любым выпадку. Нам патрэбна платформа, якая б істотна адрознівала нас ад улады, якая б істотна паказвала на тое, да чаго мы імкнёмся – гэта еўрапейская платформа. Мы патрабуем ад уладаў зменаў у выбарчым кодэксе. Калі ўлады ідуць на гэта, мы ідзем на выбары, на якіх будзем змагацца за электаральную перамогу. Калі ўлады не ідуць на гэта, то мы ідзем на выбары, змагаемся за перамогу і рыхтуемся да Плошчы», – падкрэсліў экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта.

На ягоную думку, Плошча ў той сітуацыі будзе адзіным сродкам для апазіцыі, каб захаваць годнасць і паказаць грамадству, што нехта ў краіне змагаецца. Мікалай Статкевіч упэўнены, што калі грамадства бачыць бяздзейнасць, то не будзе чакаць, калі яго паклічуць. «Калі кожны ў нас будзе сябе берагчы, то будзе кісель, а не грамадства. Што я раблю зараз? Я рыхтую актыў для акцый, бо тыя 150-200 чалавек, якія цяпер прыходзяць [на акцыі], – гэта мужныя і годныя людзі», – адзначыў палітык.

Першае, што трэба зрабіць у Беларусі, – гэта вярнуць вулічную актыўнасць, якая з\’яўляецца адзіным механізмам, каб неяк уплываць на ўладу. «Калі мы не будзем гатовыя да гэтага, то замест Лукашэнкі будзе Лукашэнка-2, але сённяшні – прынамсі брахлівая марыянетка, а можа быць рахманая марыянетка. Мы страцім усё, калі не зможам гэтаму супрацьстаяць», – падкрэсліў былы палітвязень.