Мікалай Статкевіч: “Мы не можам наняць масавы рух пераменаў за грошы”

Мікалай Статкевіч ізноў звярнуўся ў лісце да падзеяў дзьвухгадовай даўніны…

“…Нельга не вярнуцца да гэтай тэмы, не прааналізаваць тых падзей, паводзін кандыдатаў і таго, як яны дасягалі ўзгодненых на “круглым стале” жніўня 2010 года мэтаў гэтае кампаніі”, – патлумачыў Мікалай Статкевіч – адзіны з кандыдатаў у прэзідэнты на мінулых выбарах, які дагэтуль знаходзіцца за кратамі.

У сваім лісце ён тлумачыць, чаму неабходная такая размова, чаму яна важная дзеля магчымасці будучых перамен.

“Безумоўна, і са здрадніка ці баязліўца пры наяўнасці магчымасцяў можна зрабіць героя – папера і кампутар усё сцерпяць. Мы ўжо маем прыклады, калі даказаных даносчыкаў ледзь не аднагалосна абіралі старшынямі партыяў ці нават (было і такое) лідарамі “аб’яднаных дэм. сіл”. Але ж такім чынам у норму і намі ўводзяцца баязлівасць, здрада і данос на паплечнікаў. Тая частка грамадства, якая не ўспрымае такіх “нормаў”, і ад якой цяпер залежыць лёс нашай краіны, адвернецца ад такіх “лідараў”, партый і ад усёй апазіцыі. Мы не можам наняць масавы рух пераменаў за грошы. Прыцягваць людзей у яго можна толькі, апелюючы да ідэалаў. 

Ліст, датаваны 02.01.2013 года

Ліст, датаваны 02.01.2013 года

Ліст, датаваны 02.01.2013 года

Але ж тады трэба тым ідэалам адпавядаць. Учынкамі, а не словамі. Нашыя ж “лідары баязлівасці” ніколі не забываюць “шанаваць памяць герояў мінулага”. А калі ў нашай сучаснасці дзесяткі тысячаў людзей, як было ад “вулічнай вайны за незалежнасць” другой паловы 1990-х да Плошчы-2010, ці проста некалькі афіцэраў, як было пад час “Прысягі 8.09.1992 г.”, свядома ідуць на самаахвярны ўчынак дзеля сваёй краіны, то гэтыя “лідары” ўсчыняюць лямант, што людзей “падставілі”. Зыходзячы з гэтай логікі, атрымоўваецца, напрыклад, што гетманы Астрожскі ці Хадкевіч рэгулярна “падстаўлялі” свае войскі, бо часта біліся з ворагам, якога было ў некалькі разоў болей. А Кастусь Каліноўскі, што павёў людзей з косамі супраць імперыі? Пра Беларускую раду Случчыны 1920 г. я ўвогуле маўчу – калектыўны поп Гапон па той логіцы Улыбаюсь“.

Палітвязень разумее, што аналізаваць падзеі 2-хгадовай даўніны самім іх удзельнікам трэба было б раней. Але, на яго думку, перад парламенцкай кампаніяй гэтага рабіць было няварта, “каб не ўблытваць падзеі 2010 г. у дыскусію аб “байкоце””.

“Зараз жарсці суцішыліся, ніякіх палітычных кампаній не плануецца і можна пагаварыць аб тых падзеях. А пагаварыць варта, бо чаго каштуюць толькі паводзіны самага “хрысціянскага” кандыдата. У маёй судовай справе было тры даносы ад яго – на мяне (зроблены да выбараў), на Дзіму Уса і на ўсіх удзельнікаў Плошчы (зробленыя падчас следства)”.

Таксама палітвязень узгадвае свае ранейшыя лісты і пытанні, узнятыя ў іх.

“Ні ў якім разе не абвінавачваю “ГП”, бо ведаю там шмат прыстойных людзей. Дарэчы, калі тады каля іх офіса пачаўся напад, то перада мной стаў зусім малады хлопец. “Маска” б’е яго дубінкай, а ён проста стаіць, мяне сабой засланяе. Я вымушаны быў гэта спыняць. Біў праз хлопца, да “маскі” (у літаральным сэнсе) ледзьве дацягнуўся, таму яе носьбіт на нагах утрымаўся, яго толькі адхіснула. Патрос галавай і пачаў крычаць: “Все сюда, все сюда!” Ну яны і набеглі. […] Спадзяюся некалі сказаць “дзякуй” таму хлопцу.”


Ад рэдакцыі: Ліст, датаваны 02.01.2013 года, паступіў у распараджэнне рэдакціі толькі зараз.