Мікалай Статкевіч напісаў заяву аб бяспечным утрыманні
Заява была выклікана пачасціўшыміся правакацыямі ў дачыненні да яго.
Як лічыць сам палітвязень, такія дзеянні актывізаваліся ў сувязі з пагаршэннем эканамічнай сітуацыі ў краіне і выкліканы жаданнем уладаў змусіць яго да напісання прашэння аб памілаванні.
Падрабязнасці невядомыя. Цяпер ён знаходзіцца ў адзіночнай камеры магілеўскай турмы №4.