Мікалай Статкевіч: Нашай мэтай было стварэнне беларускага войска

Лідар беларускай апазіцыі распавёў маладафронтаўцам пра гісторыю «Беларускага згуртавання вайскоўцаў».  
Відэа глядзіце тут…

15 студзеня арганізацыя правяла чарговае пасяджэнне Клуба Вітаўта Вялікага. Яно было прысвечанае тэме стварэння і дзейнасці «Беларускага згуртавання вайскоўцаў». Ганаровым госцем сустрэчы стаў заснавальнік БЗВ Мікалай Статкевіч, піша БелаПАН.

«Уважаю важным тое, што робіць «Малады фронт», таму што яны ствараюць патрыятычную арганізацыю і рыхтуюць моладзь да абароны радзімы. Гэта вельмі важна. Калісьці гэтым займаліся і мы – вайскоўцы, афіцэры Савецкага войска, беларусы па паходжанні, калі зразумелі, што СССР доўга не пражыве. Мы асцерагаліся, што Савецкае войска будзе абараняць СССР, і пачнецца вайна. Тады мы пачалі сваю дзейнасць. Нашай мэтай было стварэнне беларускага войска, патрыятычнае выхаванне грамадства і абарона незалежнасці Беларусі. У той ці іншай ступені гэтыя мэты былі дасягнутыя», – сказаў Мікалай Статкевіч.

Хартыя\’97