Мікалай Статкевіч наведае Гомель
Апазіцыйны палітык мае намер сустрэцца з гамельчанамі, каб абмеркаваць бягучыя праблемы і планы.
Гомельскі арганізатар сустрэчы Алесь Яўсеянка запрашае ўсіх зацікаўленых на сустрэчу з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі:
– У Гомелі адбудзецца сустрэча з лідарам Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалаем Статкевічам. Будуць абмяркоўвацца перспектывы і планы грамадскіх акцый. Таксама будзе падсумавана дзейнасць БНК, які ўжо год як існуе, і абмеркаваны перспектывы на будучае.
Сустрэча гамяльчанаў з Мікалаем Статкевічам адбудзецца 8 чэрвеня а 17-й гадзіне па адрасе вуліца Палеская, 52.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель