Мікалай Статкевіч падзякаваў Дэмі Мур за салідарнасць

Палітвязень адказаў на ліст са словамі падтрымкі ад галівудскай зоркі. Пра гэта гаворыцца ў запісе Мікалая Статкевіча ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Я дзякую Дэмі Мур за ейны ліст. Дарэчы, самае прыемнае ў ім было тое, што я яго адразу зразумеў цалкам да астатняга слова. Мае «ангельскія» заняткі не былі безвыніковымі. Хоць тэкст, безумоўна, вельмі просты», – гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, у канцы красавіка вядомая галівудская актрыса Дэмі Мур сустрэлася з лідэрам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэем Саннікавым на Сэдонскім форуме, арганізаваным Інстытутам Джона МакКейна. Яна падтрымала беларускіх палітвязняў і падпісала паштоўку Мікалаю Статкевічу. «Мікалай! Трымайцеся – пра Вас памятаюць! Жыве Беларусь!» – напісала Дэмі Мур.

Хартыя\’97