Актуальна

Мікалай Статкевіч: Сцвярджэнні, што Рэспубліка Беларусь – першая дзяржава беларускага народа, мяжуюць са здрадай гэтай дзяржаве

Мікалай Статкевіч працягвае сачыць за падзеямі ва Ўкраіне, якія хвалююць яго і прымушаюць звяртацца да іх уплыву на сітуацыю ў Беларусі.

У адным з нядаўніх лістоў МС выказаўся аб мяркуемых прычынах міратворчай актыўнасці беларускіх уладаў:

“Аб прычынах міратворчай актыўнасці нашых уладаў… Яна на паверхні. Анэксіяй Крыму Расія разбурыла сістэму міждзяржаўных стасункаў у Еўропе. Гэтая сістэма была закладзена 70 гадоў таму ў Ялце і замацавана ў пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя ў Хельсінскім акце. Еўрапейскія лідары прыйшлі да высновы, што межаў, якія ўсе лічаць справядлівымі, проста не існуе. Таму дамовіліся іх болей не чапаць. Тое пагадненне выконвалася да сакавіка гэтага года. Нават, калі NATO адарвала ад Сербіі Косава, касаварам не дазволілі далучыцца да Албаніі. Калі Расія адарвала ад Грузіі Паўднёвую Асецію, ёй не дазволіі далучыцца да Паўночнай. А цяпер гэты парадак скасаваны і ўсталяваўся закон джунгляў. Таму нашыя ўлады і зацікаўлены, каб перадзел межаў спыніўся на Данбасе. Бо мы можам быць наступнымі.”

У звязку з гэтым разглядае Мікалай Статкевіч і нядаўнія выказванні Пуціна пра іншага саюцніка па мытным звязе, – Казахстан.

“Нядаўна прачытаў, як Пуцін “пахваліў” Назарбаева за стварэнне дзяржавы “там, дзе раней яе ніколі не было”. Цікавая форма пагрозы. Міжволі пераношу ўсё гэтае на нас. Няўжо нават цяпер не зразумела, што ігнараваць 1000-гадовую гісторыю беларускай дзяржаўнасці небяспечна для існавання нашай дзяржавы. Мы ж у пачатку 90-х зусім не з любові да гістарычных гульняў пачалі займацца арганізацыяй святкавання гадавінаў славутых падзей ВКЛ, а таму, што разумелі гэта.
Сцвярджэнні, што “РБ – першая дзяржава беларускага народа”, мяжуюць са здрадай гэтіай дзяржаве.