Мікалай Статкевіч: Сваё слова я трымаю
Настроеныя на перамогу людзі заўсёды аб\’яднаюцца паміж сабой.
Пра гэта лідар беларускай апазіцыі, экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч распавёў «Радыё Свабода» на ўрачыстасцях у Празе з нагоды 80-годдзя з дня нараджэння Вацлава Гаўла.
– Вы рэзка раскрытыкавалі дзеянні «правацэнтрысцкай кааліцыі», куды ўваходзіць і Аб\’яднаная грамадзянская партыя, пасля «выбараў» у Беларусі. У чым прычына?
– Людзей трэба ацэньваць паводле іх учынкаў. Годны ўчынак – трэба падтрымаць. Няварты – трэба пакрытыкаваць.
Не сталі гэтыя людзі «дэпутатамі», таму што «выбараў» няма, і хочуць на гэтай тэме нешта імітаваць чатыры гады – гэта ніяк не ўплывае на рэальную сітуацыю ў Беларусі.
Мы павінны цяпер займацца толькі тымі рэчамі, якія могуць рэальна змяніць сітуацыю ў Беларусі.
А некаторыя «калегі» ў апазіцыі наважылі раптам стаць калектыўным памочнікам прызначанага ўладай «дэпутата», і выдаткоўваць усе намаганні на нейкія «законапраекты», якія і так не будуць прынятыя.
Незалежныя СМІ – куды больш важная трыбуна для зносін з беларусамі, чым так званы «дэпутацкі мандат». А тое, што прызначаныя «дэпутаты» скажуць у «парламенце» – выгадна толькі Лукашэнку.
Тыя, хто хоча выдаткаваць усе сілы на «працу» з прызначаным «дэпутатам», проста дэманструюць, што баяцца рэальна змагацца за рэальныя рэчы.
– Якую рэальную альтэрнатыву вы прапануеце?
– Я ўважаю публічную вулічную актыўнасць вельмі важнай, таму што іншых рэальных механізмам уплыву на ўладу ў нас няма. Нашы вулічныя акцыі вельмі нервова ўспрымаюцца ўладамі.
І для людзям вельмі важна бачыць: ёсць сіла, якая выходзіць на вулічныя акцыі. Гэта ратуе грамадства ад маральнай дэградацыі. Я ўжо не кажу пра тое, што дзякуючы гэтаму з\’яўляюцца новыя людзі і новыя лідары. Прыйдзе момант – і нам спатрэбяцца навыкі, набытыя на гэтых акцыях.
А вось збірацца і рабіць выгляд, што гуляеш у «парламент» – гэта, прабачце, нейкі вычварэнства.
– Вы з Уладзімірам Някляевым ужо заяўлялі пра тое, што калі ўлады не зменяць выбарчае заканадаўства, то беларусы і лідары апазіцыі зоймуцца гэтым…
– Мы з Уладзімірам Някляевым трымаем сваё слова. Мы даем людзям магчымасць выказаць свой пратэст і запатрабаваць свабодных і справядлівых выбараў.
Некаторыя не вытрымалі гэтага шляху і вырашылі заняць нішу так званай «канструктыўнай апазіцыі». Фармальна нас стала менш – але мы не сыдзем з гэтага шляху.
Я выдаткаваў шмат часу на аб\’яднанне лідараў дэмакратычных арганізацый. Дзякуючы гэтаму я зразумеў: калі людзі хочуць перамогі, яны самі збіраюцца разам. А калі яны хочуць проста выжыць – то разбягаюцца паасобку.
З\’яўленне калектыўнага памочніка прызначанай Лукашэнкам «дэпутатцы» кажа толькі аб адным: частка апазіцыі прыняла стратэгію выжывання. Адзінства з такімі «лідарамі» не трэба: мы будзе аб\’ядноўваць тых, хто настроены на перамогу і гатовы змагацца – грамадзян Беларусі, радавых сябраў партый і арганізацый.
– Якая масавая акцыя будзе наступнай?
– Яна ўжо заяўлена: 24 лістапада ў нас 20 гадоў устанаўлення дыктатуры ў краіне. У 1996 годзе на «рэферэндуме» была ліквідаваная легітымная заканадаўчая ўлада. Гэта і будзе падставай для бліжэйшай акцыі.
– Кім для вас з\’яўляецца Вацлаў Гавел, якому 5 кастрычніка магло б споўніцца 80 гадоў?
– На жаль, мы асабіста не былі знаёмыя, але ён пісаў мне, калі я быў палітвязням. Гэта быў адзін з яго апошніх лістоў перад смерцю. Чалавек паміраў – і думаў пра іншых. Гэта быў вялікі чалавек, і я яму ўдзячны і прыехаў ушанаваць яго памяць.