Актуальна

Мікалай Статкевіч: Сёння — гістарычны дзень для нашай краіны

Пра Беларусь даведаецца ўвесь свет.

Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч павіншаваў пісьменніцу Святлану Алексіевіч з атрыманнем Нобелеўскай прэміі ў літаратуры.

«Безумоўна, як і ўсякі нармальны беларус, як і ўсякі чалавек, які любіць нашу краіну, незалежна ад мовы, на якой ён размаўляе, я ў захапленні, — заявіў ён у каментарыcharter97.org. — Я з\’яўляюся прыхільнікам вялізнага таленту Святланы Алексіевіч і рады, што нарэшце гэты талент быў ацэнены належным чынам.

Пра беларусаў у свеце вельмі мала ведаюць і вельмі мала пішуць. Святлана Алексіевіч сёння зрабіла для нашай краіны больш, чым кожны з нас. Сёння пра Беларусь даведаецца ўвесь свет — гэта гістарычны дзень для нашай краіны. Я віншую Святлану Алексіевіч і ўсіх беларусаў».

Нагадаем, сёння стала вядома, што Нобелеўская прэмія ў літаратуры за 2014 прысуджаная беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч. Аб\’яўленне лаўрэата транслявалася ў жывым эфіры на афіцыйным сайце Нобелеўскай прэміі.

Хартыя\’97

preload imagepreload image