Актуальна

Мікалай Статкевіч сёння зладзіць прэс-канферэнцыю

Пра гэта Мікалай Статкевіч заявіў у каментары «Радыё Свабода».

«На ўчастак я не збіраюся – няма сэнсу, бо ў бюлетэні няма дэмакратычных кандыдатаў. Таму я пастанавіў частку дня прысвяціць хатнім справах – многае запушчанае ў гаспадарцы. Жонка загадала бульбу ў склеп перанесці – ёсць чым заняцца. Увогуле, з таго часу, як я на волі, быў вымушаны займацца не хатнімі справамі, а палітычнымі. Яшчэ адна частка будзе прысвечаная журналістам – я ўчора даў на вуліцы восем інтэрв\’ю, нават застудзіўся трохі. Але буду даваць іх і сёння», – распавёў Мікола Статкевіч.