Мікалай Статкевіч у Гомелі: Моцна адчуваецца павальная нянавісць да Лукашэнкі
Ідзе пошук шляхоў, як гэтыя перамены ажыццявіць.
Лідэр Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу наведаў Гомель.
На сустрэчу з Мікалаем Статкевічам прыйшлі больш за 50 чалавек — мясцовыя актывісты апазіцыйных структур і простыя гараджане. Галоўная тэма, якая абмяркоўвалася, — выхад Беларусі з крызісу.
Падрабязнасці сустрэчы лідар БНК распавёў сайту Charter97.org:
— Прыйшлі больш за 50 чалавек — людзі абсалютна розныя, было шмат новых асоб. Але ўсе выказвалі гатоўнасць падтрымліваць нас і працаваць. Адметная рыса, што вельмі моцна адчуваецца — усеагульная павальная нянавісць да Лукашэнкі. Людзі хочуць пераменаў і ідзе пошук шляхоў, як гэтыя перамены ажыццявіць.
Асноўныя праблемы рэгіёну — адсутнасць працы, нізкія заробкі, беззаконне ўлады, неабходнасць з\’язджаць працаваць за мяжу. Самыя актыўныя гамельчукі з\’ехалі працаваць у суседнюю Расею. Як сказаў адзін таксіст: «Нам даюць хлеба, каб не памерлі з голаду, але ў асноўным на нас плююць. У маёй запісной кніжцы большасць ужо не тут».
Самая вялікая бяда Беларусі — губляем людзей. Лукашэнка губіць краіну.
Заўважыў, што надзеі на «выбары» ў людзей няма, усе разумеюць, што гэта прафанацыя. У нас толькі адзін верны спосаб перамен — працяглыя масавыя пратэстныя акцыі. Людзі выказвалі гатоўнасць актыўна працаваць з БНК. Прага пераменаў, вялізнае жаданне зменаў — вось мае адчуванні пасля паездкі ў Гомель.