Навіны

Мікалай Статкевіч у карцары

Адвакат Статкевіча і яго жонка прыехалі сёння, 17 студзеня 2011 г., у Магілёў, каб дамагчыся сустрэчы з палітвязнем.

Прыблізна ў 11.20 яны ўвайшлі ў будынак Магілёўскай выпраўленчай установы «Турма № 4», куды Мікалай Статкевіч быў этапаваны 14 студзеня са Шклоўскай калоніі № 17, перадае «Радыя Свабода».

Праз гадзіну Марына Адамовіч выйшла і паведаміла, што Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў штрафным ізалятары турмы. Яго пакаралі 10 суткамі карцара. Марына Адамовіч выказала меркаванне, што Мікалай здзейсніў штосьці яшчэ ў Шклоўскай калоніі і цяпер адбывае за гэта пакаранне. Што ён зрабіў, Марына не ведае.

Рэжым у турме нашмат больш цвёрды, чым у калоніі. Статкевічу дазваляецца адно спатканне і 2 перадачы ў год. Адвакат Статкевіча дагэтуль застаецца ў будынку турмы, і Марына Адамовіч спадзяецца, што ён, магчыма, сёння сустрэнецца са Статкевічам.

Нагадаем, 12 студзеня ў шклоўскай калоніі адбыўся суд над Мікалаем Статкевічам. Суддзя Шклоўскага суда Віталь Воўкаў задаволіў заяву адміністрацыі калоніі пра перавод Мікалая Статкевіча на турэмны рэжым на тры гады як злоснага парушальніка рэжыму.

preload imagepreload image