Навіны

Мікалай Статкевіч у карцары

Адвакат Статкевіча і яго жонка прыехалі сёння, 17 студзеня 2011 г., у Магілёў, каб дамагчыся сустрэчы з палітвязнем.

Прыблізна ў 11.20 яны ўвайшлі ў будынак Магілёўскай выпраўленчай установы “Турма № 4”, куды Мікалай Статкевіч быў этапаваны 14 студзеня са Шклоўскай калоніі № 17, перадае “Радыя Свабода”.

Праз гадзіну Марына Адамовіч выйшла і паведаміла, што Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў штрафным ізалятары турмы. Яго пакаралі 10 суткамі карцара. Марына Адамовіч выказала меркаванне, што Мікалай здзейсніў штосьці яшчэ ў Шклоўскай калоніі і цяпер адбывае за гэта пакаранне. Што ён зрабіў, Марына не ведае.

Рэжым у турме нашмат больш цвёрды, чым у калоніі. Статкевічу дазваляецца адно спатканне і 2 перадачы ў год. Адвакат Статкевіча дагэтуль застаецца ў будынку турмы, і Марына Адамовіч спадзяецца, што ён, магчыма, сёння сустрэнецца са Статкевічам.

Нагадаем, 12 студзеня ў шклоўскай калоніі адбыўся суд над Мікалаем Статкевічам. Суддзя Шклоўскага суда Віталь Воўкаў задаволіў заяву адміністрацыі калоніі пра перавод Мікалая Статкевіча на турэмны рэжым на тры гады як злоснага парушальніка рэжыму.