Мікалай Статкевіч: У праймерыз ёсць станоўчыя і адмоўныя моманты

Праймэрыз-2020. У абранні адзінага кандыдата на пасаду прэзідэнта ад апазіцыі, ініцыяваным правацэнтрыстамі, ёсць станоўчыя і адмоўныя моманты. Гэтак лічыць лідар партыі «Народная грамада», сустаршыня Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч.

Пазитыўным палітык называе тое, што з шэрагу так званае «зарэгістраванае апазіцыі» вылучыцца толькі адзін кандыдат, а не цэлая група, якая будзе адцягваць на сябе ўвагу. Акром таго, Статкевіч будзе рады бачыць «адзіным правацэнтрысцкім кандыдатам» Паўла Севярынца, з якім у яго супадаюць пазіцыі.

– Праўда, ёсць яшчэ адмоўны бок – уся энергія масавага пратэста сыйдзе ў вось у гэтае галасаванне. Безумоўна, людзі дасягнуць сваіх мэтаў. Як я зразумеў, там ніхто не ставіць за мэту перамогу. Вось у чым бяда. Краіна гіне. Калі дадзім спакойна пераабрацца Лукашэнку – у наступным годзе ён нас прадасць.

Сам Мікалай Статкевіч будзе дзейнічаць згодна са стратэгіяй, распрацаванай «Народнай грамадой» і Беларускім Нацыяльным Кангрэсам. План прадугледжвае арганізацыю масавага мірнага працяглага пратэсту ў Менску ды рэгіёнах праз вылучэнне дзясяткаў кандыдатаў у прэзідэнты. Статкевіч называе іх «кандыдатамі пратэсту».

Таксама палітык не выключае новае Плошчы па выніках выбараў.

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя