Здарэнні

Мікалай Статкевіч: Веру, што французы годна пройдуць праз выпрабаванні

Былы палітвязень выказаў спачуванні пацярпелым у тэракце ў Парыжы ды іхнім блізкім.

Пра гэта Мікалай Статкевіч напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Смуткую разам з блізкімі ахвяраў тэрактаў у Парыжы, – піша палітык. – Спачуваю пацярпелым і тым, хто прайшоў праз гэта пекла. Веру, што французскі народ звернецца да прыкладу знакамітых герояў свайго мінулага і знойдзе ў сабе сілы годна прайсці праз гэта выпрабаванне, не ахвяруючы уласнымі прынцыпамі ды ідэаламi. Арганізатарам бойні няма месца сярод жывых. Францыя, сёння мы з табой!»

Нагадаем, у Парыжы сёння ўначы адбылося сем нападаў баевікоў Ісламскай дзяржавы. Паводле звестак, у выніку некалькіх выбухаў у стадыёне Стад дэ Франс, а таксама нападу на рэстарацыю на поўначы горада і захопу закладнікаў у канцэртнай зале Батаклан загінулі больш за 150 чалавек.