Мікалай Статкевіч: “Відавочнае падзенне ўзроўню расійскага тэлебачання”
Пасля больш чым гадавога перапынку Мікалай Статкевіч атрымаў магчымасць глядзець тэлевізар у турме.
Што змянілася за гэты час на тэлеэкране? –
сваімі ўражаннямі ён падзяліўся ў лісце.
“Гляджу я, у асноўным, навіны. Бо ўсё астатняе, за рэдкім выключэннем, не цікавае. Відавочнае падзенне ўзроўню расійскага тэлебачання і рост прапагандысцкага складніка навін па ім.
Прычыны, на мой погляд, дзве.
Па-першае, найбольш інтэлектуальныя гледачы сышлі ў Інтэрнэт і тэлевізійшчыкі мусяць арыентавацца на ўзровень тых спажыўцоў, што засталіся.
Па-другое, мабыць, расійская ўлада рэагуе на з’яўленне пратэстнай меньшасці і згортвае гульні ў дэмакратыю.
Па беларускім каналам яўных зменаў не заўважна. Як станоўчыя фактары мушу адзначыць з’яўленне някепскіх дакументальных фільмаў на гістарычную тэматыку і змену да лепшага стаўлення да спадчыны ВКЛ. Як кажуць, і 20 гадоў не прайшло, як тое-сёе дайшло.“