Мікалай Статкевіч выйшаў з турэмнага карцэра

24 студзеня пасля абеда Мікалай Статкевіч быў вызвалены з карцэра турмы №4, куды патрапіў па рашэнні адміністрацыі шклоўскай калоніі адразу пасля этапу.

У карцэры палітык знаходзіўся ў адзіночцы на працягу 10 дзён. Падчас знаходжання там ён не мог чытаць, пісаць, атрымліваць прэсу.

На дадзены момант мы не ведаем, у якіх умовах Мікалай Статкевіч будзе адбываць пакаранне надалей. Вядома толькі, што яшчэ ў калоніі на працягу доўгага часу на яго аказваўся ўціск з мэтай напісання заявы на ўтрыманне ў адзіночнай камеры, ад чаго ён катэгарычна адмовіўся. Вынік – вядомы. Па надуманых абвінавачваннях ён быў змешчаны ў ШІЗО, пасля ў ПКТ і, нават да заканчэння тэрміну “пакарання”, асуджаны і пераведзены ў турму №4, дзе адразу быў змешчаны ў карцэр.

Сёння на прэс-каканферэнцыі Ірына Халіп, жонка Андрэя Саннікава, заявіла аб тым, што яе муж падпісаў прашэнне аб памілаванні пад катаваннямі якраз пад час знаходжання на перасылцы у магілёўскай турме №4.

Яна сказала: «Лукашэнку зусім не былі патрэбныя прашэнні аб памілаванні».

«Гэта –  “адмазка” для журналістаў, якія яму задаюць пытанні. У яго іншая задача. Яго задача — не выпусціць палітзняволеных жывымі. Калі б Лукашэнку патрэбны былі паперкі з іх подпісамі, няужо ён бы не скарыстаўся паперкай з подпісам яго самага моцнага суперніка? Няужо ён прамаўчаў бы аб гэтым на прэс-канферэнцыі напрыканцы снежня? — заявіла Халіп. — Але ён прамаўчаў. І гэта лішні раз даказывае, што яго сапраўдная задача — фізічнае знішчэнне сваіх супернікаў. З гэтай жа мэтай ў магілёўскую турму, падалей ад магчымых сведкаў, адправілі і Мікалая Статкевіча. Таму і не адпускаюць хворага Зьмітра Бандаренку».

Па словах Ірыны Халіп, напрыканцы спаткання Саннікаў прыклаў да шкла запіску, дзе было напісана: «Гаворка ідзе аб уратаванні жыцця. У любы момант мяня могуць забіць».

У гэтых варунках паступіўшая з Магілёва інфармацыя, праўдзівасць якой мы праверыць, на жаль, не можам, аб тым, што пры адмове падпісаць заяву на “адзіночку”, на Мікалая Статкевіча будзе аказаны дадатковы ўціск праз іншых зняволеных, выглядае цалкам імавернай.