Мікалай Статкевіч "Зараз тут інтэнсіўна пачалі "фармаваць справу"

Весткіі з калоніі: пасля адмовы ад незаконнай працы супраць Мікалая Статкевіча актыўна “фармуюць справу”.

Як мы паведамлялі раней, 24 сакавіка кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, палітвязень Мікалай Статкевіч адмовіўся ад выканання незаконных патрабаванняў адміністрацыі калоніі №17 у Шклове пасля таго, як задакуменаваў парушэнні заканадаўства, якія там мелі месца ў дачыненні да палітвязняў і іншых зняволеных.

 

Ці мела гэта наступствы, невядома, але сёння з\’явілася кароткая інфармацыя ад палітвязня. Вось што напісаў Мікалай Статкевіч 25 сакавіка:

“Завершыў сваю працу над канспектам абвінавачвання ў трох частках. Хоць могуць спатрэбіцца і наступныя.
Зрабіў заяву аб адмове ад незаконнай працы, пра што пісаў раней, і даў пісьмовыя тлумачэнні. Зараз тут інтэнсіўна пачалі “фармаваць справу”. Не ведаю толькі, якую. Але гатовы да ўсяго і нішто не палохае. Натрэніравалі :)”

Кандыдат у прэзідэнты на мінулых выбарах Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 год зьняволення паводле абвінавачання ў арганізацыі беспарадкаў у дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 cнежня 2010 году. Сваёй віны палітык не прызнаў і адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні. Пасля трох гадоў у магілёўскай турме, на пачатку 2015 году Мікалая Статкевіча перавялі ў шклоўскую калёнію, дзе ён ужо адбыў больш за паўгады ў 2011 годзе.