АктуальнаІНФОНавіны

Мікалай Статкевіч: Заўжды застаемся на сувязі.

Дарагія сябры!

Наша краіна стаіць перад непазбежнымі драматычнымі пераменамі. У гэты перыяд для мяне вельмі важна мець надзейны канал сувязі паміж намі.

На жаль, як паказалі падзеі вясны 2017 года, акаунты ў сацыяльных сетках і персанальны сайт лёгка ўзломваюцца ахоўнікамі правячага рэжыма. Таму мушу шукаць больш надзейныя сродкі сувязі з вамі.

З гэтай мэтай я стварыў дадатковы канал камунікацыі – свой персанальны Тэлеграм-канал STATKEVICH.

Калі мэсенджэра “Тэлеграм” няма на вашым кампьютары, то інструкцыю па яго ўсталяванню можна знайсці тут:
statkevich.org

Падпісвайцеся!
Спадзяюся, што гэта дазволіць нам пастаянна заставацца на сувязі.

З павагай,
ваш сябар Мікалай Статкевіч