Актуальна

Мікалай Статквіч: Змагайцеся па сапраўднаму!

Колькасць прыхільнікаў дэмакратыі ў Беларусі, тых, хто разумее яе сэнс і каштоўнасць, па дадзеных сацыялагічных апытанняў, 30-35%. Гэта – некалькі мільёнаў чалавек.

Менавіта за кошт гэтых людзей, а не “сацыяльна пакрыўджаных” грамадзян, апазіцыя можа папоўніць свае шэрагі.

Сацыяльна пакрыўджаныя ці “чарнілы” на кухні п’юць, ці з’язджаюць на заробкі ў Расію.
На плошчу яны не ідуць.

Праблема апазіцыі ў тым, што яна не з’яўляецца лідарам гэтых 35%.

Да выбараў 2010 года нас у многім лічылі блазнамі. Падзеі 2010 паднялі аўтарытэт апазіцыі, але не ў дастатковай ступені. Каб стаць выразнікам інтарэсаў гэтай часткі грамадства, неабходна адзінства, прыклад самаадданай барацьбы і лідар, як сымбаль гэтай барацьбы. Лёс свабоды краіны вырашыцца на Плошчы, а не на выбарчых участках.

Жаданне некаторых ізноў папрацаваць блазнамі ў выбарчым цырку Лукашэнкі тлумачу толькі карыслівымі паімкненнямі гэтых людзей. Аргументы аб выкарыстанні выбараў для ўздыму сацыяльных праблем смехатворныя, так як, Л. кожны дзень уздымае іх па TV некалькі гадзін запар. І адна гадзіна дзьвумя порцыямі па паўгадзіны за пяць год – гэта адмазка для лузераў.

Змагайцеся па сапраўднаму і людзі да вас пацягнуцца. Прыклады такога змагання ёсць, дык уздыміце іх і прад’явіце грамадству