Актуальна

Мікалай Статкевіч пра кампанію 2015 года

Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, палітзняволены, які ўжо амаль чатыры гады знаходзіцца за кратамі, Мікалай Статкевіч прывёў дадатковыя аргументы на карысць сваёй прапановы на будучую кампанію 2015 года.

Мікалай Статкевіч: «Раней прывёў свае аргументы на карысць абрання «адзіным» чалавека з «палітычнай» судзімасцю ці нават вязня.

Такіх аргументаў можна прывесці яшчэ шмат. Калі коратка, то,

па-першае, гэта гнуткасць і канструктыўнасць, бо дазваляе і ўладам змяніць свой падыход да выбараў і патрабаванняў ЕС, і апазіцыі дае манеўр, каб рэагаваць на магчымую змену пазіцыі ўлады. Ад гэтай пазіцыі і будзе залежыць, што абяруць дэмакратычныя сілы — паўнавартасны ўдзел у выбарах, вымушаны байкот ці нешта яшчэ.

Па-другое, гэта сумленная пазіцыя, якая не дае грамадству дарэмных ілюзій, што «гэтым разам» ўсё будзе па-іншаму і галасы палічаць. А то пасля такіх ілюзій цэлыя партыі ў дэпрэсію ўпадаюць

Па-трэцяе, абраць арыштанта «адзіным» больш рэальна, бо ён не прэтэндуе на ўплывы і «рэсурсы».  Нябожчыка абраць было б яшчэ лягчэй, але людзі не зразумеюць.

Мне бачыцца, што з усіх кепскіх наяўных варыянтаў  гэты — найлепшы

Магілёў, турма №4                                       Мікалай Статкевіч»