Навіны

Мікола Дземідзенка згубіўся пасьля турмы на Акрэсьціна

25 траўня а 18-й гадзіне з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў мусілі выпусьціць моладзевага актывіста Міколу Дземідзенку, які адбываў там 20-сутачны адміністрацыйны арышт.

Ля брамы турмы Міколу сабраліся сустракаць лідэры «Маладога фронту», Зьміцер Дашкевіч з жонкай Настай, іншыя сябры. Але ў гэты час Мікола так і ня выйшаў.
Дзяжурны па тэлефоне паведаміў, што Дземідзенкі ў ізалятары ўжо няма.

Да 21-й гадзіны Дземідзенка так і не знайшоўся. Сябры мяркуюць, што яго могуць трымаць альбо на Акрэсьціна, альбо ў якім-небудзь РУУС, пакуль зь Менску ня зьедзе Ўладзімер Пуцін, які прыехаў паглядзець фінал чэмпіянату сьвету па хакеі з удзелам расейскай зборнай.