Мікола Статкевіч: Беларускае войска не гатовае да вайны з Расеяй. Мы безабаронныя

Падпалкоўнік запасу ды былы палітвязень Мікола Статкевіч разам з Вайсковай камісіяй БНК прапануе дзяржаве, назваць вайсковыя часткі імёнамі беларускіх палкаводцаў ды падняць вайскоўцам заробкі.

Вайсковая камісія Беларускага нацыянальнага кангрэсу падрыхтавала для Міністэрства абароны прапановы аб павышэнні гатовасці арміі да супрацьстаяння вонкавай агрэсіі.