Мікола Статкевіч дзякуе бабруйчанам за падтрымку
У Бабруйск даляцелі паштоўкі ад Міколы Статкевіча. У іх палітвязень дзякуе за віншаванні, якія атрымаў на Дзень Волі.
«Перадавайце маю ўдзячнасць усім сваім калегам з вашага горада, якія даслалі мне віншаванні. Волі ўсім нам!» — напісаў Стакевіч бабруйскаму рэжысёру Максіму Буйніцкаму.
У паштоўках Мікола Статкевіч выказвае падзяку і за віншаванні іншым палітвязням, «пра якія ведае з газеты».
«Упэўнены, што наша краіна будзе вольнай, заможнай і беларускай. І што вызначаць яе шлях будуць такія людзі, як вы. Трымайцеся — усё будзе добра», — напісаў Статкевіч бабруйчанам.