Мікола Статкевіч дзякуе бабруйчанам за падтрымку

У Бабруйск даляцелі паштоўкі ад Міколы Статкевіча. У іх палітвязень дзякуе за віншаванні, якія атрымаў на Дзень Волі.

“Перадавайце маю ўдзячнасць усім сваім калегам з вашага горада, якія даслалі мне віншаванні. Волі ўсім нам!” – напісаў Стакевіч бабруйскаму рэжысёру Максіму Буйніцкаму.

 

У паштоўках Мікола Статкевіч выказвае падзяку і за віншаванні іншым палітвязням, “пра якія ведае з газеты”.

“Упэўнены, што наша краіна будзе вольнай, заможнай і беларускай. І што вызначаць яе шлях будуць такія людзі, як вы. Трымайцеся – усё будзе добра”, – напісаў Статкевіч бабруйчанам.

spring96.org