Мікола Статкевіч: “Гэта не "разборка", гэта – прывіўка”

Мікалай Статкевіч тлумачыць, чаму ў ранейшых лістах закрануў такую балючую тэму, як вынікі Плошчы і паводзіны падчас Плошчы і пасьля яе некаторых кандыдатаў у прэзыдэнты.

Некалькі ранейшых яго лістоў не былі прапушчаныя цэнзурай, таму завяршэнне размовы, тлумачэнне яе мэтаў зацягнулася…


 

Ліст ад 11 лютага 2013 г.

11 лютага 2013 г.

Ліст ад 14 лютага 2013 г.

14 лютага 2013 г.

Ліст ад 18 лютага 2013 г.

18 лютага 2013 г.

У трох лістах кандыдат на мінулых прэзідэнцкіх выбарах, палітвязень Мікола Статкевіч тлумачыць палітычныя і маральныя складнікі, якія прымусілі яго ўзняць гэту балючую тэму,  вярнуцца да абмеркавання памылак падчас мінулай кампаніі.

Першы складнік паводле Міколы Статкевіча –  неабходнасць “прывіўкі” да наступнай выбарчай кампаніі,  каб не дапусціць удзелу альбо ўплыву на яе «тых, хто зганьбіў сябе падчас папярэдняй».

Патэнцыйныя кандыдаты, на думку Міколы Статкевіча, таксама мусяць больш адказна ставіцца да прыняцця рашэння аб удзеле ў любой наступнай кампаніі ва ўмовах сучаснай Беларусі, старанна ўзважваць сваю гатоўнасць “да бойкі”, бо такая кампанія патрабуе ад палітыка якасцей і ахвяраў, магчыма, не запатрабаваных ва ўмовах дэмакратычнага грамадства.

Другі складнік – маральны. Адсутнасць сур’ёзнага абмеркавання і ацэнкі  падзей дзьвухгадовай даўніны, няздольнасць браць на сябе адказнасць прывялі, як лічыць палітвязень, да відавочнага маральнага крызісу ў апазіцыі, які прывёў і да нізкага ўзроўню падтрымкі дэмакратычных сілаў у грамадстве нават на фоне крызісу ўлады.

Паводзіны кандыдатаў, як лідараў, наўпрост уплываюць на сістэму каштоўнасцяў, якая фарміруецца і пануе ў грамадстве. Менавіта таму Мікола Статкевіч уводзіць трэці складнік, які ён пазначыў як “публічная ганьба”.

“Новая сістэма каштоўнасцяў укараняецца ў грамадскую свядомасць, найперш учынкамі. Слорвы толькі дапаўняюць і тлумачаць учынкі. Самыя важныя – учынкі лідараў, якія персаніфікуюць гэтую сістэму каштоўнасцяў. Калі ўчынкі публічна вядомага лідара супярэчаць сістэме каштоўнасцяў, што ён прапануе, то грамадства ўспрымае ўчынкі, а не словы. Вось і атрымоўваецца, што лідар крычыць “свабода”, “незалежнасць”, “нацыя”, а потым палохаецца, уцякае, здраджвае. І грамадства ўспрымае: “не высоўвайся”, “свая кашуля бліжэй да цела”, “кожны сам за сябе”. Не можаш адпавядаць словам учынкамі – не замінай…”


Рэд. Мы вырашылі нічога не “выбіраць” з лістоў кандыдата ў прэзідэнты  на мінулых выбарах, палітвязня Міколы Статкевіча, даць іх цалкам, так, як ён палічыў магчымым іх напісаць, выкласці сваю пазіцыю. Мы зарэтушавалі толькі некалькі сказаў прыватнага характара, якія былі ў тэксце.