Актуальна

Мікола Статкевіч: Пагроза суверэнітэту Беларусі – самая рэальная

Безумоўна, мушу разважаць аб лёсе нашай незалежнасці на тле разбурэння сістэмы міжнародных гарантый пасля анэксіі Крыма, – Мікола Статкевіч аб будучыні беларуска-расійскіх адносін:

Безумоўна, мушу разважаць аб лёсе нашай незалежнасці на тле разбурэння сістэмы міжнародных гарантый пасля анэксіі Крыма.

Лічу, што пагроза суверэнітэту Беларусі самая рэальная, бо цяжка прадказаць дзеянні Крамля ў будучыні. Так, зараз Пуцін забяспечвае тут эканамічную стабільнасць, але што ён будзе рабіць калі яго рэйтынг да выбараў 2018 года ізноў упадзе?

Калі разважаю аб будучыні беларуска-расійскіх адносінаў, то ў галаву чамусьці прыходзіць адна гісторыя (ня ведаю, ці праўдзівая), неаднаразова пачутая мной у савецкія часы.

Кажуць, што тады вопытныя рэцэдывісты, якія ўцякалі з сібірскіх лагераў, бралі з сабой ва ўцёкі маладога нявопытнага хлопца. Уцёкі тыя былі вельмі няпростыя – сотні кіламетраў па тайзе да населеных раёнаў. таго маладога хлопца рэцэдывісты абярагалі, дапамагалі яму, дзяліліся назапашанымі для пабега сухарамі.

Але, як сухары скончваліся, то хлопца забівалі на ежу.

М. Статкевіч
19.05.2014
Магілёў , СТ-4