Мікола Статкевіч пра цэнзуру ў папраўчых установах
Мікола Статкевіч гаворыць пра цэнзуру ў папраўчых установах Беларусі. У адказе на ліст да Васіля Палякова палітвязень піша, што «атрымаў пусты канверт ад Вашага заказнога ліста». Старшыня гомельскай абласной арганізацыі АГП ад імя абласных дэмакратычных арганізацый напярэдадні свята віншаваў Міколу Статкевіча з Днём Волі.
– Паштоўку падпісвалі ад кааліцыі дэмакратычных арганізацый. А паколькі ліст быў заказны, я запісаў свае дадзеныя. І калі Статкевіч атрымаў яго, то ён зразумеў, што гэта быў мой асабісты ліст.
Раней, як кажа Васіль Палякоў, быў адказ на такое ж віншаванне ад Алеся Бяляцкага. Яму цэнзура не стварыла перашкодаў.
Вадзім Батура, Беларускае Радыё Рацыя, фота bsdpng.org