Мікола Статкевіч расказаў пра свой турэмны навагодні торт

Яго ліст цытуе ў Фэйсбуку ягоная жонка Марына Адамовіч:

«Новы год сустрэў у добрым настроі. Крыху падрыхтаваўся: павесіў на сценку Анжэліну сняжынку. Яловай галінкі ў гэтым годзе не дачакаўся [мінулыя гады ў кожную камеру прыносілі перад НГ невялікую яловую галінку – Марына Адамовіч], таму яліну сімвалізавала гэтая паштоўка, на якой пішу. Зрабіў торт з каржоў, што ты дасылала ў перадачы ў лютым мінулага году. На крэм пусціў цюбік згушчонкі, усю швейцарскую какаву з летняй бандэролі і крыху сухафруктаў. Атрымалася вельмі смачна. Ем той торт дагэтуль і да канца тыдня яго хопіць. Апоўначы выпіў гарбаты з тортам, яшчэ з гадзіны паўтары спрабаваў знайсці што-небудзь больш-менш прыстойнае па TV. Думаў пра цябе», — пяшчотна завяршае свой ліст палітвязень.

Марына Адамовіч, facebook.com