Навіны

Мікола Статкевіч змешчаны у ПКТ

Некалькі хвілін таму з нашых крыніц стала вядома, што адміністрацыя калоніі справакавала бойку з мэтай памясціць Мікалая Статкевіча ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).

Пакуль мы не можам праверыць праўдзівасць гэтых звестак, але яны цалкам адпавядаюць раней атрыманай намі інфармацыі аб тым, што супраць Мікалая рыхтуюцца правакацыі з мэтай пераводу яго ў ПКТ, а надалей – у турму. За тыдзень ён “патрапіў” ў статус “злоснага парушальніка”, быў ізаляваны ў карцэр, і адразу пасля выхаду, па атрыманых звестках, патрапіў у ПКТ.

Найбольш верагодная прычына называлася раней – публікацыі лістоў Міколы Статкевіча, якія пабачылі сьвет насуперак намаганням уладаў і адміністрацыі цалкам ізаляваць палітвязня. Мажліва, такім чынам адміністрацыя таксама спрабуе ўчыніць перашкоды меркаванай рэгістрацыі шлюбу Міколы Статкевіча і Марыны Адамовіч.

Аб усіх навінах будзем паведамляць і надалей.