Мікола Статкевіч змешчаны у ПКТ
Некалькі хвілін таму з нашых крыніц стала вядома, што адміністрацыя калоніі справакавала бойку з мэтай памясціць Мікалая Статкевіча ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).
Пакуль мы не можам праверыць праўдзівасць гэтых звестак, але яны цалкам адпавядаюць раней атрыманай намі інфармацыі аб тым, што супраць Мікалая рыхтуюцца правакацыі з мэтай пераводу яго ў ПКТ, а надалей — у турму. За тыдзень ён «патрапіў» ў статус «злоснага парушальніка», быў ізаляваны ў карцэр, і адразу пасля выхаду, па атрыманых звестках, патрапіў у ПКТ.
Найбольш верагодная прычына называлася раней — публікацыі лістоў Міколы Статкевіча, якія пабачылі сьвет насуперак намаганням уладаў і адміністрацыі цалкам ізаляваць палітвязня. Мажліва, такім чынам адміністрацыя таксама спрабуе ўчыніць перашкоды меркаванай рэгістрацыі шлюбу Міколы Статкевіча і Марыны Адамовіч.
Аб усіх навінах будзем паведамляць і надалей.