АктуальнаГрамадская акцыя

МІЛІЦЫЯ ЎЖО ЗА КАЛІНОЎСКАГА

Дыктатар не спыняе гандаль краінай. Зараз спрабуе нешта прадаць хоць за 3% зніжкі на расійскую нафту.

Разам з тым ён палохаецца жорсткага і масавага адказу грамадства, калі дзяржаўная здрада стане відавочнай. Таму скарыстоўвае пакуль яшчэ нешматлікія, прадказальныя і бяспечныя для яго пратэсты, каб прэвентыўна дэмаралізаваць патрыятычных актывістаў.

Дзесяткі людзей асудзілі ці збіраюцца судзіць за абарону незалежнасці. У іх ліку ўжо 12 актывістаў Народнай Грамады.
Два пратаколы за акцыю 20 снежня атрымаў і я. У тым ліку – за “публичные призывы к проведению массового мероприятия …на Октябрьской площади в г. Минске”.

Так, пасля спробы мяне атруціць я публічна заявіў пра свой намер узяць удзел у акцыі 20 снежня ў абарону незалежнасці. Маю заяву можна прачытаць тут.
Але ў гэтай заяве я ўжыў назву “пляц Каліноўскага”.

Такім чынам, міліцыя Ленінскага раёну Мінска лічыць Кастрычніцкую плошчу пляцам Каліноўскага, што падцвярджае афіцыйным дакументам. Малайцы – нарэшце саспелі.

Значыць, хутка даспеюць і да разумення, што абавязак любога грамадзяніна краіны – спыніць дзяржаўную здраду любымі сродкамі. Нават шляхам фізічнай ліквідацыі здрадніка. Гандляр краінай таксама павінен гэта зразумець.

Мікалай Статкевіч.     10 студзеня 2019 года