МІЛІЦЫЯ ЎЖО ЗА КАЛІНОЎСКАГА
Дыктатар не спыняе гандаль краінай. Зараз спрабуе нешта прадаць хоць за 3% зніжкі на расійскую нафту.
Разам з тым ён палохаецца жорсткага і масавага адказу грамадства, калі дзяржаўная здрада стане відавочнай. Таму скарыстоўвае пакуль яшчэ нешматлікія, прадказальныя і бяспечныя для яго пратэсты, каб прэвентыўна дэмаралізаваць патрыятычных актывістаў.
Дзесяткі людзей асудзілі ці збіраюцца судзіць за абарону незалежнасці. У іх ліку ўжо 12 актывістаў Народнай Грамады.
Два пратаколы за акцыю 20 снежня атрымаў і я. У тым ліку — за «публичные призывы к проведению массового мероприятия …на Октябрьской площади в г. Минске».
Так, пасля спробы мяне атруціць я публічна заявіў пра свой намер узяць удзел у акцыі 20 снежня ў абарону незалежнасці. Маю заяву можна прачытаць тут.
Але ў гэтай заяве я ўжыў назву «пляц Каліноўскага».
Такім чынам, міліцыя Ленінскага раёну Мінска лічыць Кастрычніцкую плошчу пляцам Каліноўскага, што падцвярджае афіцыйным дакументам. Малайцы — нарэшце саспелі.
Значыць, хутка даспеюць і да разумення, што абавязак любога грамадзяніна краіны — спыніць дзяржаўную здраду любымі сродкамі. Нават шляхам фізічнай ліквідацыі здрадніка. Гандляр краінай таксама павінен гэта зразумець.
Мікалай Статкевіч. 10 студзеня 2019 года