Мянчанін пра Статкевіча: Гэта чалавек, які прадстаўляе апазіцыю ў Беларусі

Журналісты пастанавілі даведацца, наколькі добра беларусы ведаюць расейскіх і беларускіх палітыкаў.

На мінулым тыдні citydog.by пастанавіў высветліць, як у мянчанаў з палітычнымі дзеячамі.

Журналісты паказвалі менчукам партрэты расейскіх і беларускіх палітыкаў.

СЯРГЕЙ

Энэргетык

 

ФОТА: CITYDOG.BY

– Усё знаёмыя, хіба што аднаго хлапчука маладога не ўзгадваю. Як жа не пазнаць Статкевіча, які прадстаўляе апазіцыю ў нашай краіне.

Пра Кабякова: Беларускі прэм\’ер-міністр. Сямашка нібыта?

Пра Жырыноўскага: Гэта той яшчэ блазан, а не палітык – маё меркаванне.

Пра Навальнага: Які-небудзь топ-мэнэджар кампаніі ў Расеі

Пра Макея: Ну, яго таксама паказваюць на тэлевізары ўвесь час. Як яго…

ЗМІЦЕР

Праграміст

 

ФОТА: CITYDOG.BY

– Я зразумеў вашу фішку: у вас тут перамяшаныя і расейскія, і беларускія палітыкі. Напрыклад, быў Сяргей Лаўроў – міністр замежных справаў Расеі, а потым прамільгнуў дзесьці Макей, які ў Беларусі тую ж пасаду займае. Потым прэм\’ер-міністры Мядзведзеў і Кабякоў. Прозвішчы мне вядомыя, у адрозненне ад таго, што робіць у нашай краіне апошні.

Пра Жырыноўскага: Ён папуліст, адмоўна да яго стаўлюся.

Пра Статкевіча: Статкевіч – самы жорсткі апазіцыянер Беларусі. Адзіны, хто не напісаў прашэнне аб памілаванні і даўжэй за ўсіх сядзеў.

Пра Навальнага: Адзіны ў Расеі, хто можа скласці канкурэнцыю цяперашняй уладзе. Яго таму і не дапусцілі да выбараў. У мяне да яго станоўчае стаўленне, у адрозненне ад іншых кандыдатаў.

ВІКТОРЫЯ

Беспрацоўная

 

ФОТА: CITYDOG.BY

– Не скажу, што асобы для мяне новыя, бо многіх пазнаю. Прэм\’ер-міністр Расеі Мядзведзеў, пра якога магу сказаць толькі тое, што ён увесь час з Пуціным. Лаўроў – міністр замежных справаў Расеі.

Пра Жырыноўскага: Яго цяжка не пазнаць, лідар ЛДПР! Даволі экспрэсіўная і эмацыйная асоба, хоць цяпер ён стаў больш спакойным, узрост адбіваецца, мабыць. Ідэі ў яго вар\’яцкія, шчыра кажучы.

Пра Кабякова: Гэта таксама беларускі прэм\’ер-міністр, але імя і прозвішча не ўспомню.

Пра Статкевіча: Яго пастаянна затрымліваюць і арыштоўваюць, таксама былы кандыдат у прэзідэнты. Ён мне імпануе. Цікавы мужчына.

– А гэта Навальны, так? Ён лідар апазіцыі ў Расеі. Тут жа і Мядзведзеў, якога Навальны ўсе выкрывае.

Віялета

Інжынерка

 

ФОТА: CITYDOG.BY

Пра Кабякова: Гэта Сямашка? Ён адназначна прэм\’ер-міністр Беларусі.

Пра Макея: Ведаю такіх, міністр замежных справаў у нашай краіне. Прозвішча круціцца на языку, Макей жа?

Пра Статкевіча: Наш галоўны апазіцыянер. Па-мойму, яго асудзілі і ён сядзеў некаторы час за выбары ў 2010 годзе. Я мяркую, што ён таксама далёка не дурны. Магчыма, калі б ён прыйшоў да ўлады, то нічога дрэннага не здарылася б. Нейкія вялікія перамены ў краіне сапраўды б былі.