На амерыканскай ТВ распавялі пра Колю ў ААН і ягоны золаты пісталет

Сюжэт аб малодшым сыне беларускага дыктатара выйшаў на тэлеканале HBO.

Вядоўца адной з гумарыстычных праграм Джон Олівер назваў прысутнасць Аляксандра Лукашэнкі і яго «дапаўнення» на пасяджэнні Генасамблеі ААН «магчыма, самай дзіўнай падзеяй» мінулага тыдня.

«Беларускі кіраўнік прывёз з сабой свайго малодшага сына. А чаму б і не?!, – кажа ён (пераклад –charter97.org). – Дзецям падабаецца Генеральная Асамблея. Гэта падобна на тое, калі б героі атракцыёну «Гэты маленькі свет» у Дыснэйлэндзе ажылі і сталі ненавідзець адзін аднаго. І ведаеце, гэта звычайная практыка ў Лукашэнкі. Раней ён браў сына на сустрэчу з прэзідэнтам Кітая, Папам Рымскім і нават на вайсковыя парады, дзе дзіця было апранутае ў адпаведную форму, нібы паказваючы – вось ён «ваяўнічы міні-я».

Асаблівую ўвага Джона Олівера прыцягнуў падарунак Мікалаю Лукашэнку былога прэзідэнта РасеіДзмітрыя Мядзведзева.

«На гэтым фота бачна, як дзіця паказвае былому прэзідэнту Расеі свой залаты пісталет. Слухайце, калі і можна зрабіць нейкую выснову з падзей мінулага тыдня, то гэта тое, што нам варта знайсці спосаб дагадзіць гэтаму дзіцяці, бо неўзабаве ён можа запатрабаваць большага ці ж заб\’е нас са свайго касмічнага лазера!» – заявіў вядоўца.

Хартыя\’97