На дэманстрацыі ў Харкаве прагрымеў выбух

Загінулі два чалавекі.

Падчас мірнага шэсця ў Харкаве каля Палаца спорту прагрымеў выбух, паведамляе УНП.

У Twitter Еўрамайдана прыводзяцца звесткі аб гібелі міліцыянта і аднаго з лідараў харкаўскага падраздзялення арганізацыі. Падчас выбуху траўмаваныя каля пяці актывістаў. Са слоў відавочцаў, з акна праязджаўшага міма аўтамабіля кінулі гранату. Пра гэта паведамляе тэлеканал «112 Украіна».

На патрыятычны марш каля Палаца спорту прыйшлі блізу 500 актывістаў. Яны сабраліся, каб ушанаваць памяць украінскіх вайскоўцаў, якія загінулі падчас сілавой аперацыі ў Данбасе.

На месцы здарэння працуюць брыгады хуткай дапамогі, абставіны здарэння высвятляюцца. Паводле папярэдніх звестак, выбуховае прыстасаванне спрацавала ў пачатку калоны.

Хартыя\’97