Палітвязні

На мяжы Літвы і РБ з’явіўся банер з патрабаваннем паказаць Мікалая Статкевіча

Звестак пра палітвязня няма ўжо больш за год. Апошні ліст ад мужа Марына Адамовіч атрымала 9 лютага 2023 года.

Міжнародную кампанію “Пакажыце Статкевіча!” ў пачатку лютага арганізавалі родныя і знаёмыя палітыка. Да Мікалая Статкевіча не пускаюць адваката, ад яго і да яго не даходзяць лісты, перададзеныя лекі вяртаюць, тэлефанаванні і пераводы забароненыя.