Здарэнні

На станцыі метро «Уручча» міліцыянт цягнуў сляпога па лесвіцы за нагу

Затрыманне менчука ў метро перарасло ў сварку паміж пасажырамі і міліцыяй.

Інцыдэнт адбыўся прыкладна а 17.30. На выхадзе з вестыбюля станцыі метро «Уручча» сабраўся вялікі натоўп людзей. Супрацоўнікі міліцыі спрабавалі супакоіць узбударажаных чымсьці пасажыраў, піша tut.by

Некаторыя з відавочцаў паведамілі, што перад гэтым адбыўся нейкі канфлікт паміж праваахоўнікамі і сляпым мужчынам.

Чытачка сайта распавяла, што часта бачыць у пераходзе гэтай станцыі сляпога мужчыну. Паводле яе слоў, ён там з\’яўляецца ўжо некалькі гадоў. Вяртаючыся звыклым маршрутам дадому 18 верасня, дзяўчына ўбачыла ў пераходзе мноства людзей, якія акружылі знаёмага ёй інваліда. Ён быў у кайданках, тут жа знаходзіліся супрацоўнікі міліцыі. Апошнія, кажа Аляксандра, нешта тлумачылі натоўпу людзей вакол яго Размова, з яе слоў, ішла на падвышаных нотах.

«Я спытала ў тых, хто стаяў бліжэй, у чым жа справа, на што мне адказалі: міліцыя нібыта спусціла гэтага сляпога з лесвіцы, таму столькі людзей набегла заступіцца. Праваахоўнікі выклікалі падмацаванне яшчэ з 6 чалавек прыкладна, каб супакоіць народ. Лаяліся, палеміка такая моцная была, міліцыянты чырванелі і казалі ўсім разыходзіцца, але людзі крычалі, што не разыдуцца, будуць разбірацца, што гэта за бязмежжа. Усё адбылося прыкладна а палову шостай», – распавяла чытачка.

Іншыя відавочцы ў сацыяльных сетках пацвердзілі, што бачылі на выхадзе з метро натоўп у некалькі дзясяткаў чалавек і міліцыю.

«Сёння я стаў сведкам бязмежжа і я прашу ў вас дапамогі! Я выйшаў з метро на станцыі Уручча прыкладна а 16:03 і стаў сведкам таго, як міліцыя здзекавалася над сляпым інвалідам! – Напісаў карыстальнік сацыяльных сетак Кірыл Каўганаў. – Са слоў людзей, якія там жывуць, гэты чалавек амаль кожны дзень сядзіць у метро і ўсе яго ведаюць і дапамагаюць яму, і вось сёння да яго падышлі два міліцыянты і сталі без якіх-небудзь падстаў да яго прыставаць, і ён, не разумеючы, што адбываецца, даў адпор і падрапаў руку міліцыянту (на фота ў чорнай форме) і яны пачалі яго рэзка падымаць і прымяняць супраць яго сілу! Нягледзячы на ўсе абурэнні народа, яны працягвалі яго цягнуць і далей пры ўсіх спусцілі яго з лесвіцы і пра гэтым сляпы чалавек стукнуўся галавой аб жалезныя парэнчы (я прымацаваў урывак з відэа, дзе ўсё відаць, пры патрэбе выкладу поўнае відэа, якое павінна трапіць у адпаведныя органы). На сляпога безабароннага чалавека надзелі кайданкі як на злачынца і паводзілі сябе з ім так, як быццам ён не чалавек, а жывёла! Шмат людзей пагадзіліся адвесці яго дадому, але ў адказ пачулі толькі адмовы. Мы ўсе былі абураныя, а адна дзяўчына нават з плачам прасіла адпусціць яго».

Па каментар журналісты звярнуліся ў прэс-службу ГУУС Менгарвыканкама.

«Падчас дастаўлення гэтага грамадзяніна ў пакой міліцыі ён аказаў супраціў і, паводле папярэдняй інфармацыі, пакусаў двух супрацоўнікаў за рукі. І пры гэтым грамадзяне праявілі спачуванне і паспрабавалі ўмяшацца ў дзеянні міліцыі. Паводле апошняй інфармацыі, канфлікт там вычарпаны, і гэты грамадзянін дастаўлены ў пакой міліцыі для разбору»<>/, – распавёў прэс-сакратар ГУУС Аляксандр Ластоўскі.

З якой прычыны быў затрыманы мянчук, пакуль удакладняецца. Але прычыненне цялесных пашкоджанняў супрацоўнікам міліцыі, адзначылі ў ГУУС, сумневаў не выклікае.