На вуліцах Бярозы зьявіліся партрэты палітвязьняў

Партрэты палітвязьняў Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенкі і Юрыя Рубцова невядомыя расклеілі ў розных месцах горада.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», гэтай акцыяй мясцовыя актывісты выказваюць пратэст супраць зьняволеньня апанэнтаў улады.

Бярозаўскія актывісты не ўпершыню выказваюць салідарнасьць з палітвязьнямі. Яны падавалі заяўкі на правядзеньне пікетаў салідарнасьці з палітвязьнямі, але ўлады іх не дазвалялі.