Надзея Саўчанка на свабодзе!

Сёння зрасійскага палону была вызваленая Надзея Саўчанка.

Па зьвестках расейскага «Коммерсанта», канчатковая дамоўленасьць аб абмене Надзеі Саўчанкі на Яўгена Ярафеева і Аляксандра Аляксандрава была дасягнута падчас учорашніх начных тэлефонных перамоваў у «нармандзкім фармаце», у якіх бралі ўдзел прэзыдэнты Расеі, Украіны і Францыі і канцлер Нямеччыны. Як паведамляе ТАСС, указ аб памілаваньні Саўчанкі падпісаў Уладзімер Пуцін. Пра памілаваньне Саўчанкі, па словах прэс-сакратара Пуціна Дзьмітрыя Пяскова, прасілі сваякі загінулых супрацоўнікаў ВГТРК.

Самалёт з Надзеяй Саўчанкай прызямліўся ў кіеўскім аэрапорце «Барыспаль». Там яе сустракалі прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, а таксама родзічы і журналісты. У расейскім Растове-на-Доне яе на борце сустрэлі прэс-сакратар Парашэнкі Ўладзіслаў Цаголка і намесьнік сьпікера Вярхоўнай рады Ірына Герашчанка.

Саўчанка: «Дзякуй усім, хто жадаў мне зла, я на злосьць вам выжыла»: Першае відэа пасьля прыбыцьця Саўчанкі ў аэрапорт Кіеў (Барыспаль)

Украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы 35 гадоў, у расейскім палоне яна правяла амаль два гады.

Яе абмянялі на расейскіх ГРУшнікаў Яўгена Ерафеева і Аляксандра Аляксандрава, якім суд у Кіеве прысудзіў 14 год зьняволеньня за «вядзеньне агрэсіўнай вайны і садзейнічаньне тэрарыстычным арганізацыям».

Надзея Саўчанка \\ Яўген Ерафееў і Аляксандар Аляксандраў

Надзея Саўчанка \\ Яўген Ерафееў і Аляксандар Аляксандраў

 

Пра затрыманьне Надзеі Саўчанкі расейскімі спэцслужбамі стала вядома 8 чэрвеня 2014 году. Яе трымалі ў адзіночнай камэры сьледчага ізалятара ў Варонежы.

Паводле словаў самой Саўчанкі, яе незаконна вывезьлі з тэрыторыі Ўкраіны — у кайданках і зь мяшком на галаве.

9 ліпеня 2014 году прадстаўнік сьледчага камітэту Расеі Ўладзімер Маркінзаявіў, што Саўчанка перасекла расейска-ўкраінскую мяжу самастойна пад выглядам уцекача без дакумэнтаў і была затрыманая на тэрыторыі РФ у адпаведнасьці з расейскім заканадаўствам як падазраваная ў крымінальнай справе аб забойстве расейскіх журналістаў Ігара Карнелюка і Антона Валошына— супрацоўнікаў Усерасейскай дзяржтэлерадыёкампаніі.

Надзея Саўчанка ў судзе, 21 траўня 2016 году

Надзея Саўчанка ў судзе, 21 траўня 2016 году

 

30 кастрычніка 2014 году Генэральная пракуратура Ўкраіны абвінаваціла Ігара Платніцкага і Аляксандра Папова ў выкраданьні ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі.

13 сьнежня 2014 году Саўчанка абвясьціла бестэрміновую галадоўку, бо ёй не аказвалі мэдыцынскую дапамогу з прычыны запаленьня вуха; пасьля яна вырашыла працягнуць галадоўку, патрабуючы свайго вызваленьня з турмы. Дзеля падтрыманьня сіл ёй рабілі іньекцыі глюкозы. 5 сакавіка 2015 году Саўчанка часткова спыніла галадоўку — бо ў апошнія чатыры дні галадоўкі ў яе рэзка пагоршыўся стан здароўя.

 

14 верасьня 2014 году зьезд партыі «Бацькаўшчына» аднагалосна прыняў Саўчанку ў шэрагі партыі і прапанаваў яе кандыдатуру ў дэпутаты Вярхоўнай Рады, аддаўшы ёй першае месца ў перадвыбарным сьпісе на маючых адбыцца выбарах. 25 сьнежня 2014 году Вярхоўная Рада ўключыла Саўчанку ў склад пастаяннай дэлегацыі Ўкраіны ў ПАРЭ.

10 кастрычніка 2014 году арганізацыя «Мэмарыял» прызнала Надзею Саўчанку палітвязьнем.

Надзея Саўчанка з маці, архіўнае фота

Надзея Саўчанка з маці, архіўнае фота

 

Суд над лётчыцай пачаўся летам 2015 году, прысуд быў абвешчаны 22 сакавіка 2016 году. Суд прысудзіў ёй 22 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 30 тысяч рублёў. 5 красавіка 2016 году прысуд уступіў у законную сілу, пасьля чаго 6 красавіка Надзея Саўчанка зноў пачала пратэстную сухую галадоўку, якую спыніла 19 красавіка пасьля тэлефоннай размовы зь Пятром Парашэнкам.

Сястра Надзеі Саўчанкі Вера, маці Марыя і ўкраінскі прэзыдэнт Пятро Парашэнка падчас тэлефоннай размовы з Надзеяй Саўчанкай, Кіеў, 19 траўня 2016 году

Сястра Надзеі Саўчанкі Вера, маці Марыя і ўкраінскі прэзыдэнт Пятро Парашэнка падчас тэлефоннай размовы з Надзеяй Саўчанкай, Кіеў, 19 траўня 2016 году

 

У ноч на 28 красавіка расейскія памежнікі не прапусьцілі празь мяжу машыну генконсульства Ўкраіны зь сястрой Надзеі — Верай Саўчанкай, заявіўшы, што тая ў фэдэральным вышуку. Празь некаторы час Веру Саўчанку выпусьцілі з Расеі.

Пра прысуд Надзеі Саўчанцы выказалася беларуская набэліятка Сьвятлана Алексіевіч. Яна сказала, што «гэта вар’яцтва».

78-гадовая маці Надзеі Саўчанкі Марыя ў інтэрвію Свабодзе казала, што «не перастае верыць, што дачка вернецца на радзіму».

Надзея Саўчанка атрымала шэраг узнагарод, сярод якіх «Герой Украіны», «За мужнасьць», «За свабоду», «Сьвятло справядлівасьці» і шэраг іншых.

Акцыі #FreeSavchenko прайшлі ў многіх краінах. Беларускія актывісты ня разпікетавалі расейскую амбасаду з патрабаваньнем вызваліць Надзею Саўчанку.

Акцыі ў падтрымку Надзеі Саўчанкі ў Менску каля расейскай амбасады

Акцыі ў падтрымку Надзеі Саўчанкі ў Менску каля расейскай амбасады

Па матэрыялам Радыё Свабода