Надзею Саўчанка могуць асудзіць на 13 год у Расіі

Украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка ў Расіі могуць прысудзіць абвінаваўчы прысуд у выглядзе 13 гадоў пазбаўлення волі. Пра паведаміў адвакат Саўчанка Ілля Новікаў у эфіры тэлеканала «Інтэр».

«Прысуд будзе абвінаваўчы і каля 13 гадоў можа быць і больш. Нас гэта не бянтэжыць і не цікавіць. Мы разумеем, што не ад гэтай лічбы залежыць, калі яна вернецца дадому», – сказаў Новікаў.

Паводле яго слоў, абарона Саўчанка не спадзяецца на справядлівы прысуд, бо правасуддзе ў Расіі змянілася за апошнія 20 гадоў.

rbc.ua