Навіны

НАМ НЕАБХОДНА ПАМЯЦЬ

21 кастрычніка прадстаўнікі Народнай Грамады ўшанавалі памяць 100 тысяч ахвяр Мінскага гета.

У гэты дзень пачалася канчатковая ліквідацыя Мінскага гета, якое са жніўня 1941 па кастрычнік 1943 г. стала месцам гібелі амаль 100 тысяч габрэяў – дзяцей, жанчын, мужчын, старых. Сярод іх былі не толькі мінчане і жыхары з навакольных вёсак, але і дэпарціраваныя грамадзяне з краін Усходняй Еўропы – Германіі, Аўстрыі, Чэхіі.