Народная Грамада аднаўляе прыём у партыю

Шаноўныя сябры! 

За апошнія месяцы многія з вас звярталіся да мяне з пытаннем, якім чынам можна далучыцца да партыі, якую я ўзначальваю.

Сёння я адказваю на вашае пытанне — Народная Грамада ў сувязі са зменай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне і неабходнасцю актывізацыі сваёй дзейнасці аднаўляе прыём у партыю.

Хто жадае далучыцца да нас, паведамляйце мне ў “лічку” назву свайго рэгіёна і тэлефон — мы абавязкова здолеем сустрэцца.

Інфармацыю пра Народную Грамаду можна знайсці на сайце statkevich.org

Разам зробім Беларусь вольнай!

www.facebook.com